пятница, 6 марта 2015 г.

Карта Ашмянскага павета (Польская Рэспубліка)

На польскай мове
На беларускай мове
Карта зроблена на аснове Mapy woewództwa wileńskiego 1928.

Вось якія звесткі прыводзяцца пра Ашмянскі павет ў кнізе "Памяць. Ашмянскі раён" (2003):

У пачатку 1920-х гадоў тэрыторыя Ашмянскага павета ў чарговы раз скарацілася за кошт перадачы часткі зямель у склад Валожынскага павета (утвораны паводле пастановы СМ Польшчы ад 4.2.1921 г. у складзе Навагрудскага ваяводства). Паводле статыстычных даных у павеце знаходзіліся 2 гарады (Ашмяны, Смаргонь), дзе пражывала 3596 чалавек (5,1%), 8 сельскіх гмін (сельскіх жыхароў – 66 425), 6 мястэчак. Усяго жыхароў – 70 021 чалавек. На 1 км2 прыпадала 29,8 жыхара. У Ашмянах пражывала 3442 чалавекі, у Смаргоні – 154.
Пасля 2-га перапісу, які адбыўся 9 снежня 1931 г., у Ашмянах было 7414 жыхароў, у павеце – 101 542 чалавекі.
На жаль, лічбы наконт плошчы павета, колькасці і складу насельніцтва ў розных крыніцах не супадаюць. Тое ж самае можна сказаць і ў адносінах да колькасці гмін – ад 8 да 10. Існавалі Беніцкая, Войстамская (пазней увайшлі ў Маладзечанскі павет), Гальшанская, Граўжышкаўская, Дзевянішкаўская, Крэўская, Куцавіцкая, Дзевянішкаўская, Крэўская, Куцавіцкая, Палянская, Смаргонская, Сольская (сельскія) і гарадская – Ашмянская гміны.
У павеце, гарадах і гмінах былі створаны органы кіраваннія. У старостве ўлада належала старасту і яго апарату. Меўся і калектыўны выбарны орган – павятовы сеймік. Горадам праз магістрат кіраваў бурмістр, паралельна існавалі гарадскія рады. Старасту і бурмістру ў гмінах адпавядаў войт, які ўзначальваў гмінны ўрад, куды ўваходзілі войт, яго заступнік і адзін лаўнік. Урад выбіраўся на тры гады гміннай радай, якая ў сваю чаргу складалася з радных і членаў гміннага ўраду.

У розныя гады абавязкі старостаў выконвалі Фелікс Рыбаловіч, Зыгмунд Кавалеўскі, Канарэўскі, Сушыцкі, Хшаноўскі і іншыя. Апошні ашмянскі стараста часоў Польскай Рэспублікі Тадэвуш Ворбродт.

Комментариев нет: